Панямуне

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Панямунеmap
Remove ads

Панямуне (літ.: Panemunė, да 1923 г. — Юбермемель, ням.: Übermemel) — горад у заходняй Літве, на беразе Нёмана. Месціцца на мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі, цераз раку ад горада Савецка (да 1946 г. — Тыльзіт). Уваходзіць у склад Пагегаўскай сянюніі Таўрогскага павета. Месціцца за 8 км ад Пагегаў.

Хуткія факты Панямуне, Краіна ...

Найменшы горад Літвы, акрамя таго, гэта адзіны горад Літвы, які не ёсць цэнтрам сянюніі. Панямуне адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Правабярэжная частка Тыльзіта ў пачатку XX ст.

Месца вядома з XIX стагоддзя як правабярэжная частка горада Тыльзіт у Прусіі.

Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне, у 1920 годзе, паводле Версальскага дагавора, вобласці Германскай імперыі на поўнач ад Нёмана ўтварылі Клайпедскі край пад мандатам Лігі нацый, пры гэтым непасрэдны кантроль і падтрыманне парадку ў новастворанай тэрыторыі былі замацаваны за Францыяй. Аддзелены ад Тыльзіту прыгарад на тэрыторыі Клайпедскага краю стаў называцца Юбермемель.

Thumb
Пагранічны мост Каралевы Луізы, 1937 г.

У выніку Мемельскага паўстання 1923 года тэрыторыя перайшла Літве, новыя ўлады далі гораду назву Панямуне (Панямунь). У выніку Нямецкага ўльтыматуму Літве ў сакавіку 1939 года горад трапіў пад уладу Германіі і ізноў стаў часткай Тыльзіту.

Па заканчэнні Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе тэрыторыя засталася пад кантролем СССР. У 1947 годзе горад перададзены Літоўскай ССР. З 1968 года пасёлак гарадскога тыпу.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. З 1995 года горад.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads