Нівянік звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нівя́нік звычайны[1], Папоўнік[2], Цюцюпан[3] (Leucanthemum vulgare) — від кветкавых раслін з роду Нівянік (Leucanthemum) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Назва
Беларускія народныя назвы расліны: белая ляхаўка, лугавы рамонак, пастрэл, румянак лясны[2][4], папоўка палявая[1], белаквят, кукішня, папкі, пароман, рамон[5], папы[6][7].
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам (са стрыжнёвым коранем даўжынёй 6—10 см[8]). Сцябло прамое, простае або разгалінаванае ўверсе, крыху апушанае, вышынёй 30—60 (да 80) см. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чарашкамі, сцябловае — амаль сядзячае. Суквецце — кошык дыяметрам 3—5 см. Краявыя кветкі кошыка (каля 20) белыя, унутраныя — жоўтага колеру. Плод — сямянка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Нівянік сапраўдны распаўсюджаны ў лясной, лесастэпавай зонах і на альпійскіх лугах на тэрыторыі Еўропы (за выключэннем арктычнай зоны) і большай часткі Азіі. Святлолюбівая расліна. Расце ў светлых лясах, лясных палянах, на лугах, каля дарог, ускрайках палёў, на пасевах і пашах. Можа засмечваць адкрытыя ўчасткі, асабліва на ўрадлівай глебе[8]. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Выкарыстанне
Маладыя сцёблы расліны можна ўжываць як салату[2]. Адвар кветак ёсць мачагонным сродкам[2]. Ёсць некалькі садовых форм і сартоў расліны, якія выкарыстоўваюць як дэкаратыўныя[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0057-9
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads