Парасельскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парасельскія астравыа (кіт. трад. 西沙羣島, спр. 西沙群岛, піньінь Xīshā Qúndǎo, пал. Сіша цюньдаа, в’етн.: Quần Đảo Hoàng Sa) — незаселены архіпелаг у Паўднёва-Кітайскім моры, які складаецца з маленькіх астраўкоў і рыфаў. Знаходзіцца ў 230 км на поўдзень ад КНР (ад вострава Хайнань) і ў 200 км на ўсход В’етнама (ад вострава Лішон).
Архіпелаг з 1974 года быў захоплены КНР, але прэтэнзіі на яго прад'яўляюць таксама В'етнам і Кітайская Рэспубліка (Тайвань). В'етнам адміністрацыйна адносіць астравы да горада правінцыйнага ўзроўня Дананга, Кітай — да вострава-правінцыі Хайнань, Тайвань — да Гаасюна.
Астравы размешчаны на тэрыторыі прыкладна 250 на 100 км. Найбуйнейшыя Парасельскія астравы: в. Патл, в. Трайтан, а-вы Крэсент, в. Лінкальн.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парасельскія астравы
- Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — Парасельскія астравы(недаступная спасылка)
- CIA — The World Factbook — Paracel Islands Архівавана 24 верасня 2014. (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads