Парламенцкія выбары ў Фінляндыі (1924)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Парламенцкія выбары ў Фінляндыі (1924)
Remove ads

Парламенцкія выбары ў Фінляндыі 1-2 красавіка 1924 года[1]. Нягледзячы на тое, што сацыял-дэмакратычная партыя, заняўшы 60 з 200 месцаў, засталася найбуйнейшай у парламенце, Лаўры Інгман з Нацыянальнай кааліцыі ў маі 1924 года сфарміраваў урад правацэнтрысцкай большасці. Ён заставаўся нязменным да выхаду аграрыяў у лістападзе 1924 года. Яўка выбаршчыкаў склала 57,4 %[2].

Хуткія факты 1-2 красавіка 1924, Яўка: ...
Remove ads

Гісторыя

Прэзідэнт Каарла Юха Стольберг вырашыў распусціць парламент у студзені 1924 года і арганізаваць датэрміновыя выбары ў красавіку 1924 года, бо са жніўня 1923 года ў парламенце бракавала 27 членаў пасля арышту дэпутатаў-камуністаў, падазраваных у дзяржаўнай здрадзе. У снежні 1923 года і студзені 1924 года сацыял-дэмакраты пагражалі выйсці з парламента, калі не адбудуцца датэрміновыя выбары. Прэм’ер-міністр Кюёсці Каліа выступіў супраць роспуску, верны сваім парламенцкім прынцыпам, і падаў у адстаўку пасля таго, як Стольберг заявіў, што распусціць парламент. Пасля адстаўкі Каліа, Столберг прызначыў часовы ўрад дзяржаўных служачых на чале з прафесарам Айма Каяндэрам з прагрэсіўнай партыі. Зямельная рэформа 1922 года была праведзена з ініцыятывы прэм’ер-міністра Каліа. Прадстаўнікі Нацыянальнай кааліцыі рабіліся ўсё больш правымі і менш рэфарматарскімі. Прагрэсіўная партыя губляла галасы на карысць кааліцыі і аграрыяў, а іх вобраз дробнабуржуазнага гарадскога лібералізму губляў сваю прывабнасць у Фінляндыі, якая ўсё яшчэ была моцна аграрнай[3][4].

Remove ads

Вынікі

Больш інфармацыі Партыя, Галасы ...
Remove ads

Зноскі

  1. Dieter Nohlen & Philip Stöver (2010) Elections in Europe: A data handbook, p606 ISBN 978-3-8329-5609-7
  2. Nohlen & Stöver, p613
  3. Sakari Virkkunen, Finland’s Presidents I / Suomen presidentit I, Helsinki: WSOY, 1994
  4. Seppo Zetterberg et al., eds., A Small Giant of the Finnish History / Suomen historian pikkujättiläinen, Helsinki: WSOY, 2003
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads