Партызанская брыгада «Камсамолец»
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада «Камсамолец» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года, на базе атрадаў, вылучаных партызанскай брыгадай імя Г. К. Жукава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мірскага, Стаўбцоўскага, Карэліцкага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (588 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- 1-ы камсамольскі атрад;
- 2-і камсамольскі атрад;
- атрад імя Калініна;
- атрад «Сокал».
Камандаванне
Камандзіры
- І. К. Кузняцоў;
- Р. М. Панявін.
Камісар
- А. І. Дзееў.
Начальнік штаба
- М. Ц. Маскалёў.
Гісторыя
У студзені 1944 года партызаны брыгады на чыгуначных участках Баранавічы — Ліда і Ліда — Маладзечна падарвалі 5 эшалонаў з ваеннымі грузамі, каля вёскі Агароднікі знішчылі мост. Толькі ў красавіку 1944 года зрабілі 11 дыверсій. У Мірскім раёне пашкодзілі 12,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У сакавіку правялі некалькі баёў, разбілі гарнізон у вёсцы Загор’е Мірскага раёна і захапілі 40 вінтовак, разам з партызанскай брыгадай імя Жукава разбілі нямецкі гарнізон у гарадскім пасёлку Мір.
Памяць
У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads