Ярэмічы
аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ярэ́мічы[1] (трансліт.: Jaremičy, руск.: Еремичи) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Ярэміцкага сельсавета. Насельніцтва 318 чал. (2000).
Ярэмічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Remove ads
Гісторыя

Упершыню Ярэмічы згадваецца ў XVII ст. як мястэчка ў Наваградскім павеце. У XVII ст. тут дзейнічала рачная прыстань на Нёмане.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ярэмічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Наваградскага павета. Станам на 1799 мястэчка знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў і лічыла 81 дым. Паводле вынікаў перапісу (1897), у Ярэмічах было 122 двары, валасная ўправа, царква, малітоўны дом, сінагога, яўрэйская малітоўная школа, царкоўна-прыходская школа, 2-класнае народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 6 крамаў, карчма. На 1908 — 172 двары. У 1912 тут дзейнічала крэдытнае таварыства.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ярэмічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Наваградскага павета. З 1926 — у Турэцкай гміне Стаўбцоўскага павета.
У 1939 Ярэмічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета Мірскага, з 17 снежня 1956 Карэліцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 12 кастрычніка 1940 тут было 129 двароў, на 1 студзеня 2000 — 125 двароў.
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
У Ярэмічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці

У ваколіцах Ярэмічаў захаваліся старажытныя стаянкі каменнага і бронзавага вякоў
- Капліца (другой пал. XIX ст.)
- Спаса-Ушэсцеўская царква (1867)
Страчаная спадчына
- Сінагога
Вядомыя асобы
- Анатоль Аляксандравіч Жук (1949—2009) — беларускі акцёр, пісьменнік.
- Міхаіл Лойка (1892—1937) — беларускі эканаміст, географ, матэматык
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads