Партызанская брыгада «Разгром»
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парызанская брыгада «Разгром» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года на базе атрадаў «Разгром», арганізаванага ў лютым 1942, «Камуніст», «Сцяг», «Іскра», арганізаванага ў маі 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1721 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- атрад «Разгром»;
- атрад «Іскра»;
- атрад «Сцяг»;
- атрад «Радзіма»;
- атрад «Мсцівец»;
- атрад імя Суворава.
Камандаванне
Камандзіры
- П. Ц. Клявакін;
- М. Х. Балан
Камісары
- С. І. Лашук;
- С. А. Собалеў;
- А. В. Зямскоў;
- І. В. Лакціёнаў
Начальнікі штаба
- К. С. Сасункевіч;
- А. Ц. Кароткі;
- В. В. Дручкоў
Гісторыя
15 лютага 1943 года партызаны разграмілі торфапрадпрыемства ў Смалявіцкім раёне. На чыгуначных участках Жодзіна — Пліса 19 верасня 1943 года і Смалявічы — Калодзішчы 20 чэрвеня 1944 года падарвалі больш за 2 тысячы рэек. 14 мая 1944 разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Зарэчча і Пятровічы Смалявіцкага раёна, 28 мая 1944 — у вёсцы Цешкаўка Барысаўскага раёна, 14 чэрвеня 1944 года — чыгуначную станцыю Пліса. 21 чэрвеня 1944 года вялі бой з карнікамі ў Смалявіцкім раёне.
Памяць
У 1982—1984 гадах у вёсцы Раваніцкая Слабада Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады створаны мемарыяльны комплекс «Разгром».
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads