Партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года загадам штаба партызанскага злучэння Пінскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Целяханскага і Лагішынскага раёнаў.
Remove ads
Склад
- Партызанскі атрад імя Куйбышава (арганізаваны ў маі 1943 года, пазней імя Баруцкага, партызана, які загінуў у баі ў студзені 1943);
- Партызанскі атрад імя Арджанікідзэ (арганізаваны ў маі 1943);
- Партызанскі атрад імя Кагановіча;
- Група Дз. А. Лапаткіна (68 чалавек).
Камандаванне
Камандзір
- Уладзімір Маісеевіч Антановіч (лістапад 1943 — ліпень 1944).
Камісар
- Фама Сідаравіч Міхалковіч (снежань 1943 — ліпень 1944).
Начальнік штаба
- Захар Усцінавіч Сысоеў (снежань 1943 — ліпень 1944).
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях ворага. У ноч на 20 чэрвеня 1944 года на чыгунцы Лунінец — Пінск падарвалі каля 580 рэек. Знішчылі 32 аўтамашыны, 7 чыгуначных мастоў, 74 масты на шашэйных і грунтавых дарогах і 52,3 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У ліпені 1944 года мініравалі грунтавыя дарогі Лунін — Багданаўка — Пагост-Загародскі — Лагішын, тут жа вялі баі з праціўнікам, які адступаў.
10 ліпеня 1944 года брыгада (771 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. 12—14 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Лагішына, станцый Лунін і Лоўча.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
- Бригада им. В. В. Куйбышева (Антонович В. М.) Архівавана 6 мая 2021. (руск.) // «Партизаны Беларуси» — спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads