Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (С. М. Іваноў)
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года на базе атрадаў «Сокал» (арганізаваны ў жніўні 1942 года) і імя Цімашэнкі (арганізаваны ў маі 1943 года) вылучаных 2-й Мінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Пухавіцкага, Старадарожскага, Ганцавіцкага, Косаўскага, Ружанскага раёнаў. 13 ліпеня 1944 года брыгада (623 партызаны, 4 атрады і адзін кавалерыйскі эскадрон) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- партызанскі атрад «Сокал»;
- партызанскі атрад імя Цімашэнкі;
- партызанскі атрад імя Талаіхіна;
- партызанскі атрад імя Панамарэнкі;
- кавалерыйскі эскадрон імя Сталіна.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
- Р. Д. Юркевіч
Начальнік штаба
- І. Н. Цішчанка
Гісторыя
У снежні 1943 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Пухавіцкага ў Клецкі раён, летам 1944 года — у Ружанскі раён і ўвайшла ў партызанскае злучэнне Беластоцкай вобласці.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Рудзенск — Асіповічы, Баранавічы — Ганцавічы. На дарозе Будча — Дзяніскавічы падарвалі некалькі аўтамашын з жывой сілай праціўніка. Вялі баі па ліквідацыі нямецкіх апорных пунктаў. Разам з партызанскімі брыгадамі імя Леніна Пінскай вобласці і 12-й кавалерыскай брыгадай імя Сталіна Мінскай вобласці разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads