Паручайнік шыракалісты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паручайнік шыракалісты
Remove ads

Паруча́йнік шыракалісты[1][2] (Síum latifólium) — кветкавая расліна; від роду Паручайнік (Sium) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Тыпавы від роду.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Народныя назвы расліны талюха, ці польный кмен[2].

Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна, якая можа дасягаць да 1,5 м у вышыню. Мае пустацелае галінастае паласатае сцябло.

Ніжняе лісце (звычайна пагружанае ў ваду) двойчыперыстае з ніткападобнымі долямі, верхняе — проста перыстае з 2—6 парамі даўгаватых лісточкаў з зубчастымі краямі.

Цвіце ў ліпені і жніўні. Кветкі белыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік.

Remove ads

Распаўсюджанне

Паручайнік шыракалісты расце ад Еўропы да Сібіры ў тарфяных ямах і па краях канаў, зарослых чаротам, на вільготных і забалочаных лугах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў і ў вадзе. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф.

Ахоўваецца ў большасці рэгіёнаў Францыі і Швейцарыі.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Дае меданосным пчолам нектар[3]. Усе часткі расліны ядавітыя. Эфірны алей з кветак і пладоў выкарыстоўваецца ў парфумерыі[4].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Абрикосов Х. Н. и др. Поручейник // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 279. Архівавана 7 студзеня 2012.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads