Паручайніца вадзяная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Паручайніца вадзяная
Remove ads

Паруча́йніца вадзяная[1] (Catabrosa aquatica) — від кветкавых раслін роду Паручайніца (Catabrosa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая карэнішчавыя расліна вышынёй 30—60[1] см. Сцябло сцеліста-ўзыходнае, укараняецца ў вузлах. Лісце простае, суцэльнае, лінейнае, сядзячае, з язычком, гладкім краем і завостранай верхавінкай. Суквецце — раскідзістая мяцёлка даўжынёй да 20 см. Кветкавыя каласкі дробныя, з 1—2 кветак. Каласковыя лускавінкі карацейшыя за кветкавыя. Плод — зярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі[2]. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф[3]. Расце на прыморскіх, вільготных і забалочаных лугах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, на пустках, у месцах выхаду грунтовых вод. Цвіце ў чэрвеніліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Закарпацкай вобласці Украіны, у Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі[3].

Пашавая расліна, але можа выклікаць атручэнне жывёлы[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  2. Поручейница водяная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads