Патрысіа Эйлвін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Патрысіа Эйлвін
Remove ads

Патрысіа Эйлвін Асакар (ісп.: Patricio Aylwin Azócar, 26 лістапада 1918 Вінья-дэль-Мар, Чылі — 19 красавіка 2016, Сант’яга, Чылі) — чылійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 33-і прэзідэнт Чылі з 11 сакавіка 1990 па 11 сакавіка 1994 г.

Хуткія факты Патрысіа Эйлвін, 31-ы прэзідэнт Чылі ...

Нарадзіўся ў прыгарадзе буйнога горада Вальпараіса, быў старэйшым дзіцём сярод пяці дзяцей сваіх бацькоў.

У 1943 годзе ён скончыў Чылійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці юрыст. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Папскім Каталіцкім універсітэце Чылі ў Сант’яга. У гэты час ён стаў адным з заснавальнікаў найбуйнейшай у Чылі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1950 — 1970-я гады неаднаразова абіраўся старшынёй Хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

З 1965 года сенатар, у 1971—1973 гг. старшыня сената. У гэтую эпоху і адбыўся захоп улады ў Чылі генералам Аўгуста Піначэтам. Нацыянальны Кангрэс Чылі быў распушчаны, усе партыі ў краіне забароненыя. З 1980 года Патрысіа Эйлвін ўзначаліў барацьбу апазіцыі за дэмакратычныя выбары ў краіне.

У 1988 годзе ХДП стварыла сумесна з Сацыялістычнай партыяй Чылі і іншымі партыямі Кааліцыю партый за дэмакратыю (ККД), якая на выбарах 1989 года вылучыла Эйлвіна кандыдатам у прэзідэнты. Эйлвін перамог, набраўшы 55 % галасоў і стаў першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам Чылі пасля дыктатуры Піначэта.

На наступных выбарах у 1993 годзе ККД вылучыла кандыдатам у прэзідэнты Эдуарда Фрэя.

Remove ads

Зноскі

  1. Patricio Aylwin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119408090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 верасня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads