Эдуарда Фрэй Руіс-Тагле

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдуарда Фрэй Руіс-Тагле
Remove ads

Эдуáрда Альфрэда Хуáн Бернáрда Фрэй Руіс-Тáгле (ісп.: Eduardo Alfredo Juan Bernardo Frei Ruiz-Tagle; нар. 24 чэрвеня 1942, Сант’яга, Чылі) — чылійскі дзяржаўны дзеяч, 32-ы прэзідэнт Чылі з 11 сакавіка 1994 па 11 сакавіка 2000 года. Старэйшы сын прэзідэнта Чылі Эдуарда Фрэя Мантальва.

Хуткія факты Эдуарда Фрэй Руіс-Тагле, 33-і прэзідэнт Чылі ...

Атрымаў інжынернае адукацыю ва Універсітэце Чылі.

У 1988 годзе заснаваў «Камітэт за свабодныя выбары». На першых пасля ваеннай дыктатуры свабодных выбарах абраны ў Сенат. З 1992 года старшыня Хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

На прэзідэнцкіх выбарах 1993 года быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад Кааліцыі партый за дэмакратыю (ККД), перамог, набраўшы 58 % галасоў.

Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміну стаў як экс-прэзідэнт пажыццёвым сенатарам. У 2005 годзе ў выніку канстытуцыйнай рэформы пажыццёвае сяброўства ў Сенаце было адменена. На парламенцкіх выбарах 2005 года балатаваўся ў Сенат і быў абраны. У 2006—2014 гадах сенатар. У 2006—2008 гадах старшыня Сената (як і яго бацька, абраны пасля прэзідэнцтва ў Сенат і які стаў яго старшынёй).

Кандыдат у прэзідэнты ад ККД на выбарах 2010 года. У першым туры заняў другое месца, набраўшы 29,6 % галасоў. У другім туры набраў 48 % і саступіў Себасцьяну Піньера.

Remove ads

Зноскі

  1. Eduardo Frei Ruiz-Tagle // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Eduardo Frei Ruiz-Tagle // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3407324'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads