Незабудка балотная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Незабудка балотная
Remove ads

Незабудка балотная[1] (Myosótis scorpioídes) — від раслін, які адносіцца да роду Незабудка сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), тыпавы від гэтага роду[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Незабудка балотная, незабудкі[1], жаб’і ачкі, жабіныя вочкі, пацерачка[3], незабудзіца, палявая разета[4].

Апісанне

Thumb
Незабудка балотная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Незабудка балотная — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30 см. Сцябло — чатырохграннае. Лісце — буйное, да 8 см даўжыні і 2 см шырыні, ярка-зялёнага колеру.

Кветкі — далікатна-блакітныя, дыяметрам да 1,2 см. Размнажаецца насеннем. З усіх сартоў найбольш вядомы Цюрынген. Гэта расліна выкарыстоўваецца для афармлення берагоў вадаёмаў, высаджваецца ўздоўж вадацёкаў.

Remove ads

Распаўсюджанне

Незабудка балотная распаўсюджаная ў заходніх раёнах еўрапейскай часткі Расіі, паўднёвых раёнах Сібіры, заходнім Закаўказзі, Сярэдняй Еўропе, на Балканах, у Манголіі.

Яна расце па берагах вадаёмаў і ўскраінах балот.

Незабудка балотная — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі Дальсланд[5].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Myosotis palustris Hill, 1770
  2. Звесткі пра род Myosotis у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (Праверана 14 снежня 2017)
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads