Чангар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чанга́р, або Чангарскі паўвостраў (укр.: Чонгар, Чонгарський півострів) — паўвостраў у паўночнай частцы заліва Сіваш — Азоўскага мора. Адміністрацыйна належыць да Гэнічэскага раёна Херсонскай вобласці.
Remove ads
Геаграфія
Разам з паўвостравам Цюп-Джанкой, што падыходзіць да яго з боку Крыма, падзяляе Сіваш на дзве часткі: заходнюю і ўсходнюю. Чангар злучаны шматлікімі мастамі і насыпанымі дамбамі з Крымскім паўвостравам.
На паўвостраве ёсць вёска з такой самай назвай — Чангар.
Гісторыя
Чангарскі паўвостраў, разам з Перакопскім перашыйкам і Арабацкай стрэлкай, з’яўляецца месцам, што злучае Крымскі паўвостраў з матэрыком. Раней гэта надавала яму вялікае стратэгічнае значэнне. Так, падчас Савецка-ўкраінскай і Другой сусветнай войнаў у раёне Чангара адбываліся значныя баявыя дзеянні.[1][2] Акрамя таго, у 1919—1920 гг. войскамі генерала Урангеля, пад кіраўніцтвам французскіх інжынераў, на прылеглых да Чангара, Цюп-Джанкойскім і Таганаскім паўастравах Крыма былі збудаваны Чангарскія ўмацаванні.
Паводле інфармацыі СМІ[3][4][5], падчас Крымскага крызісу пост ДАІ каля вёскі Чангар і тэрыторыя Чангарскага паўвострава 27 лютага 2014 года былі заняты крымскім «Беркутам» і расійскімі войскамі[6]. У палях каля вёскі яны выставілі ваенную тэхніку, замінавалі тэрыторыю, паставілі таблічкі аб мінах.
26 снежня 2014 года прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў сваім твітэры паведаміў, што паўвостраў Чангар знаходзіцца цалкам пад кантролем Украіны.[7]
Remove ads
Зноскі
- Оборона Кримського півострова (руск.)
- Российские войска зашли на территорию Херсонской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 29 снежня 2014.
- Вблизи пропускного пункта «Чонгар» заминировали поля и направили пулеметы в сторону мирных жителей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020. Праверана 29 снежня 2014.
- Пост «Чонгар» контролирует крымский «Беркут» подчиненный Януковичу (видео) Архівавана 14 сакавіка 2014. «Новый Визит» (Геническ), 27.02.2014
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads