Паўднёва-Дакоцкі ўніверсітэт

універсітэт у Верміліёне, Паўднёвая Дакота, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёва-Дакоцкі ўніверсітэтmap
Remove ads

Паўднёва-Дакоцкі ўніверсітэт (англ.: University of South Dakota) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вермільён у штаце Паўднёвая Дакота, ЗША.

Хуткія факты Паўднёва-Дакоцкі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Заснаваны заканадаўчым сходам тэрыторыі Дакота ў 1862 годзе, за 27 гадоў да стварэння штата Паўднёвая Дакота, ён з’яўляецца флагманскім універсітэтам штата і старэйшым дзяржаўным універсітэтам штата. Ён займае кампус плошчай 274 акраў, размешчаны на паўднёвым усходзе Паўднёвай Дакоты.

Універсітэт з’яўляецца сядзібай для адзіных у Паўднёвай Дакоце медыцынскай і юрыдычнай школ. Тут таксама знаходзіцца Нацыянальны музычны музей з больш чым 15 000 амерыканскіх, еўрапейскіх і не-заходніх музычных інструментаў.

Сярод выпускнікоў універсітэта ў агульнай складанасці 17 стыпендыятаў Трумэна, 12 стыпендыятаў Родса і 1 лаўрэат Нобелеўскай прэміі (Эрнест Арланда Лоўрэнс, Нобелеўская прэмія па фізіцы 1939 года).

Remove ads

Структура

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа бізнесу
  • Школа адукацыі
  • Каледж прыгожых мастацтваў
  • Школа навук пра здароўе
  • Школа права
  • Школа медыцыны

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads