Павел Скарападскі
рускі генерал, украінскі палітычны і ваенны лзеч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вел Скарапа́дскі (укр.: Павло Скоропадський; 3 (15) мая 1873, Вісбадэн, Каралеўства Прусія[1] — 26 красавіка 1945[1][2], Метэн[d], Баварыя[1]) — украінскі арыстакрат, ваенны і дзяржаўны дзеяч. Стаў кансерватыўным лідарам Украінскай дзяржавы пасля Расійскай рэвалюцыі 1917 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 3 мая 1873 года ў Вісбадэне (Германская імперыя).
Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў. У 1906 г. атрымаў званне палкоўніка, у 1912 г. — генерал-маёра, у 1916 г. — генерал-лейтэнанта. Генеральны ад’ютант цара Мікалая II у 1905 г.
Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў, у прыватнасці, І Кавалерыйскай гвардзейскай дывізіяй і 34 Армейскім корпусам арміі Расійскай імперыі. 29 красавіка 1918 г. пры падтрымцы нямецкай арміі, якая займала Украіну па Брэсцкім мірным дагаворы, захапіў уладу ва Украінскай Народнай Рэспубліцы і абвясціў сябе гетманам Украіны. Гэта адбылося ўслед за пагадненнем Скарападскага з камандаваннем нямецкімі акупацыйнымі войскамі ва Украіне.
У якасці афіцыйнай назвы сваёй краіны Скарападскі ўвёў тэрмін «Украінская дзяржава». Дзяржава гэта заставалася пад пратэктаратам нямецкіх і аўстра-венгерскіх войскаў, адначасова абараняючыся ад агрэсіі з боку Савецкай Расіі і ўварвання Чырвонай Арміі. Да 14 снежня 1918 года ўзначальваў тры ўрадавых кабінеты, якія абапіраліся на кансерватыўныя колы.
Пасля паразы Цэнтральных дзяржаў у Першай сусветнай вайне, перамір’я на Заходнім фронце (11 лістапада 1918 г.) і — як следства яго ўмоў — пачатку адводу нямецкіх войскаў з усходу, Скарападскі (вядомы да гэтага часу сваімі манархічнымі поглядамі), змяніў сваю тактыку, і выказаўся за неадкладнае аб’яднанне Украіны з Расійскай дзяржавай. 14 снежня 1918 года быў скінуты Сымонам Пятлюрай з дапамогай корпусу Сечавых стральцоў і з’ехаў з Кіева разам з адступаючымі нямецкімі войскамі, замаскіраваны пад нямецкага параненага афіцэра. Жыў у эміграцыі ў Берліне (Германія).
16 красавіка 1945 года, падчас эвакуацыі, быў смяротна паранены ў выніку бамбардзіроўкі англа-амерыканскай авіяцыяй станцыі Платлінг каля Рэгенсбурга. Памёр 26 красавіка 1945 года ў бальніцы Метэнскага кляштара і быў там пахаваны, затым перапахаваны ў Оберстдорфе (Баварыя).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads