Паўцвердакрылыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўцвердакрылыя (Hemiptera) — атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня ад 0,7 мм да 12 см. Крылаў дзве пары, пярэднія неаднародныя: верх перапончаты, аснова цвёрдая, скурыстая (адсюль назва), ёсць кароткакрылыя і бяскрылыя, як напр. пасцельны клоп (Cimex lectularius), формы. Ротавы апарат колюча-сысучага тыпу, складаецца з членістага хабатка, утворанага скручанай у трубку ніжняй губой і дзвюма парамі стылетаў (верхнія і ніжнія сківіцы). Ёсць пахучыя грудныя залозы.
Remove ads
Пашырэнне
Вядомы з мезазойскай эры (каля 200 млн г. назад). Падзяляюцца на 50 сямействаў, больш за 30 тыс. відаў, на Беларусі сустракаецца каля 400 відаў.
Пашыраны ўсюды. Жывуць на сушы (паверхня і верхні слой глебы, расліны), на паверхні вады і ў вадзе (водныя расліны, дно).
Асаблівасці біялогіі
Большасць відаў корміцца сокамі раслін (у асноўным, генератыўныя органы і насенне), некаторыя — драпежнікі, крывасмокі, паразіты іншых жывёл.
Развіццё з няпоўным ператварэннем (стадыя кукалкі адсутнічае).
Могуць пераносіць узбуджальнікаў вірусных хвароб.
Літаратура
- Клапы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads