Перапончатакрылыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перапончатакрылыя (Hymenoptera) — атрад насякомых.
Remove ads
Класіфікацыя
Падзяляюцца на 2 падатрады: сядзячабрухія і сцяблістабрухія. Сцяблістабрухіх падзяляюць на паразітычных і джалячых. Адрозніваецца больш за 300 тыс. відаў.
Апісанне
Даўжыня 0,2—60 мм. На галаве пара фасетачных вачэй і тры простыя вочкі. Вусікі простыя, перыстыя, булава- або грэбенепадобныя. Пярэдняспінка злучана нерухома з сярэднегрудзямі, а пярэднягрудзі — рухома з пярэдняспінкай. Маюць дзве пары празрыстых перапончатых крылаў (адсюль назва), зрэдку другасна бяскрылыя (мурашкі, немкі). Ротавыя органы грызучыя ці грызуча-лізальныя або сысучыя. У самак на канцы брушка яйцаклад або джала. Ногі хадзільныя, бегальныя.
Remove ads
Распаўсюджанне
Вядомы з трыясу (каля 220 млн. г. назад). Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі каля 3 тысяч відаў, найбольш пашыраны арэхатворкі (Cynipoidea), восы, мурашкі (Formicidae), наезнікі (Parasitica), немкі (Mutillidae), пільшчыкі сапраўдныя (Tenthredinidae), пчолы, рагахвосты (Siricidae), трыхаграмы (Trichogramma), хальцыды (Chalcidoidea), іхнеўманіды (Ichneumonidae) і інш.
Асаблівасці біялогіі
Перапончатакрылыя вызначаюцца складанымі паводзінамі (адзіночныя і грамадскія насякомыя), у многіх развіты інстынкт будовы гнязда і клопату пра патомства.
Дарослыя насякомыя пераважна расліннаедныя, некаторыя — драпежнікі, паразіты. Лічынкі кормяцца рознымі часткамі раслін. Самцы развіваюцца з неаплодненых (гаплоідных) яец, самкі — з дыплоідных (з двайным наборам храмасом), звычайна аплодненых, толькі ў некаторых відаў — з неаплодненых яец (гл. партэнагенез). Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі бязногія або вусенепадобныя.
Remove ads
Значэнне для чалавека
Многія перапончатакрылыя — апыляльнікі раслін. Наезнікаў выкарыстоўваюць у біялагічнай барацьбе са шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін. Меданосныя пчолы даюць мёд, воск, пропаліс. Ёсць шкоднікі сельгаскультур і лясных парод.
Літаратура
- Максімава С. Перапончатакрылыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Перапончатакры́лыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 576. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads