Перламутраўка Селена
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перламутраўка Селена (Boloria selene) — матылёк з сямейства німфалід (Nymphalidae). Адна з самых распаўсюджаных перламутравак у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня пярэдняга крыла 18-20 мм. Верхні бок крылаў руда-буры з характэрным чорным малюнкам. Малюнак можа моцна вар'іраваць, часам могуць сустракацца цёмныя асобнікі з пашыраным узорам малюнка на верхнім боку крылаў, карычневая афарбоўка пры гэтым захоўваецца толькі па краях крылаў. Светла-жоўтая перавязь на ніжнім боку задніх крылаў звычайна з трыма сярэбранымі плямамі. Наперадзе сярэдзінай перавязкі знаходзіцца шэраг чорных кропак.
Remove ads
Распаўсюджанне
Шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе і Азіі да Карэі. Таксама можна сустрэць і ў Паўночнай Амерыцы.
Кармавыя расліны вусеняў
Фіялка сабачая, фіялка балотная, фіялка трохкаляровая, буякі, суніцы.
Спасылкі
- Butterfly Conservation website description Архівавана 15 красавіка 2008.
- Butterfly Conservation management Fact Sheet Архівавана 20 чэрвеня 2010.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads