Перлаўка раснічастая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́рлаўка раснічастая[1] (Melica ciliata) — від кветкавых раслін роду Перлаўка (Melica) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 80—90[1] см. Утварае дзярніны. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, з гладкім краем, сядзячае. Суквецце — колас. Плод — зярняўка.
Расліна вельмі падобная на перлаўку высокую[1]. Адрозніваецца карацейшымі каласкамі і доўгімі валаскамі на лускавінках[1].
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[2].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads