Першамайскі (Буда-Кашалёўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Першамайскі (Буда-Кашалёўскі раён)map
Remove ads

Першама́йскі[1] (трансліт.: Pieršamajski, руск.: Першемайский) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 14 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 62 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў мястэчку і наваколлях базіраваўся партызанскі атрад № 108 імя Г. І. Катоўскага. Вызвалены ад акупантаў 2 снежня 1943 года. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.

Дынаміка

  • 1925 год — 16 двароў.
  • 1959 год — 117 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads