Першасныя зубатыя молі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Першасныя зубатыя молі
Remove ads

Молі зубатыя, Зубатыя першасныя молі (Micropterigidae) — сямейства вельмі дробных лускакрылых, што выдзяляюцца ў манатыпны падатрад матылькоў Zeugloptera.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Дробныя матылі з размахам крылаў 4-15 мм. Галава ў грубых лускавінках, якія тырчаць. Вочкі развітыя. Складаныя вочы адносна невялікія. Вусікі кароткія, не перавышаюць 3/4 даўжыні пярэдніх крылаў, ніткападобныя. Ротавы апарат спецыялізаваны, грызучага тыпу. Сілкуюцца кветкавым пылком. Мандзібулы моцна склератызаваны, асіметрычныя, сучлененыя з галаўнога капсулай двума мышчалкамі кожная. Сківічныя шчупікі адносна доўгія, 5-членнікавыя . Губныя шчупікі кароткія, 2-3-членікавыя. Галёнкі сярэдніх ног без шпор. Крылы адносна шырокія, авальныя, з кароткімі махрамі. Заднія крылы ў палёце не счэплены з пярэднімі, прыкметна адстаюць ад іх. Малюнак пярэдніх крылаў як правіла, з металічным адлівам — у родзе Micropterix утвораны залатымі альбо серабрыстымі перавязямі і плямамі на медна-карычневым альбо бронзавым фоне. Радзей крылы з аднатоннай афарбоўкай. Вусені з 8 парамі брушных ног. Кукалка свабодная.

Remove ads

Класіфікацыя

У сямействе 21 род (3 выкапневых) і 160 відаў (6 выкапневых; дадзеныя на 2011 год)[1]. У Беларусі тры віды аднаго роду. У Расіі каля 10 відаў.

  • Micropterix Hübner, 1825
  • Epimartyria Walsingham, 1898
  • Issikiomartyria Hashimoto, 2006
  • Kurokopteryx Hashimoto, 2006
  • Neomicropteryx Issiki, 1931
  • Palaeomicroides Issiki, 1931
  • Paramartyria Issiki, 1931
  • Vietomartyria Mey, 1997
  • Sabatinca F. Walker, 1863
  • Agrionympha Meyrick, 1921
  • Hypomartyria Kristensen & Nielsen 1982
  • Squamicornia Kristensen & Nielsen, 1982
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads