Першасныя зубатыя молі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Молі зубатыя, Зубатыя першасныя молі (Micropterigidae) — сямейства вельмі дробных лускакрылых, што выдзяляюцца ў манатыпны падатрад матылькоў Zeugloptera.
Remove ads
Апісанне
Дробныя матылі з размахам крылаў 4-15 мм. Галава ў грубых лускавінках, якія тырчаць. Вочкі развітыя. Складаныя вочы адносна невялікія. Вусікі кароткія, не перавышаюць 3/4 даўжыні пярэдніх крылаў, ніткападобныя. Ротавы апарат спецыялізаваны, грызучага тыпу. Сілкуюцца кветкавым пылком. Мандзібулы моцна склератызаваны, асіметрычныя, сучлененыя з галаўнога капсулай двума мышчалкамі кожная. Сківічныя шчупікі адносна доўгія, 5-членнікавыя . Губныя шчупікі кароткія, 2-3-членікавыя. Галёнкі сярэдніх ног без шпор. Крылы адносна шырокія, авальныя, з кароткімі махрамі. Заднія крылы ў палёце не счэплены з пярэднімі, прыкметна адстаюць ад іх. Малюнак пярэдніх крылаў як правіла, з металічным адлівам — у родзе Micropterix утвораны залатымі альбо серабрыстымі перавязямі і плямамі на медна-карычневым альбо бронзавым фоне. Радзей крылы з аднатоннай афарбоўкай. Вусені з 8 парамі брушных ног. Кукалка свабодная.
Remove ads
Класіфікацыя
У сямействе 21 род (3 выкапневых) і 160 відаў (6 выкапневых; дадзеныя на 2011 год)[1]. У Беларусі тры віды аднаго роду. У Расіі каля 10 відаў.
- Micropterix Hübner, 1825
- Micropterix aureatella (Scopoli, 1763)
- Micropterix calthella (Linnaeus, 1761)
- Epimartyria Walsingham, 1898
- Issikiomartyria Hashimoto, 2006
- Kurokopteryx Hashimoto, 2006
- Neomicropteryx Issiki, 1931
- Palaeomicroides Issiki, 1931
- Paramartyria Issiki, 1931
- Vietomartyria Mey, 1997
- Sabatinca F. Walker, 1863
- Agrionympha Meyrick, 1921
- Hypomartyria Kristensen & Nielsen 1982
- Squamicornia Kristensen & Nielsen, 1982
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads