Пецькаўшчына

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пе́цькаўшчына — былая вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (32 сям'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на поўдзень ад Брагіна, 41 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 131 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На ўсходзе пойма ракі Брагінка.

Транспартная сетка

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу

Гісторыя

Вядомая з пачатку XX стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у траўні 1943 года фашысты спалілі 21 двор. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1906 год — 14 двароў, 108 жыхароў.
  • 1930 год — 23 двары, 257 жыхароў.
  • 1940 год — 27 двароў.
  • 1959 год — 108 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (32 сям'і) пераселены.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads