Печанеж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Печанеж — былая вёска ў Беладубраўскім сельсавеце Касцюковіцкага раёна.[1]
Remove ads
Геаграфія
За 14 км на паўднёвы захад ад Касцюковіч, за 178 км ад Магілёва. Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Камунары на лініі Крычаў—Сураж. Транспартная сувязь па прасёлачнай дарозе і далей па аўтадарозе Саматэвічы—Касцюковічы. На поўначы вёскі знаходзілася штучная сажалка.[1]
Гісторыя
Вёска заснавана ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак.[1] З 3 сакавіка 1924 года вёска ў БССР.[1] З 17 ліпеня 1924 года вёска ў Касцюковіцкім раёне.[1] У Вялікую Айчынную вайну 29 верасня 1943 года вызвалена ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.[1] У 1986 годзе вёска была цэнтрам саўгаса «Печанеж».[1] У сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі жыхары вёскі былі адселены.[1]
Насельніцтва
Інфраструктура
У 1986 годзе ў вёсцы працавалі машынны двор, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, клуб, бібліятэка, сталовая, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, пачатковая школа, аддзел сувязі.[1]


Планіроўка
Генеральны план забудовы вёскі быў распрацаваны ў 1968 годзе Магілёўскімі абласнымі праектнымі майстэрнямі Белдзяржпраекта. Вёска складалася з трох кароткіх, прамалінейных шыротных вуліц, забудаваных двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўночным захадзе знаходзіўся адасоблены ўчастак забудовы.[1]

Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads