Пласіда Дамінга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хасэ́ Пласі́да Дамі́нга-Эмбі́ль (ісп.: José Plácido Domingo Embil; нарадзіўся 21 снежня 1941, Мадрыд) — іспанскі оперны спявак (тэнар), дырыжор.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Нацыянальнай кансерваторыі музыкі (Мексіка). Яго дэбют у оперы адбыўся ў 1960 у мексіканскім горадзе Мантэрэі (партыя Альфрэда ў оперы Дж. Вердзі «Травіята»). У першай палове 1960-х г. спяваў у Ізраільскай нацыянальнай оперы. У 1968 дэбютаваў у «Метраполітэн-опера» (Нью-Ёрк). За сваю музычную кар’еру Дамінга выканаў больш сотні вядучых оперных партый — ад Моцарта і Вердзі да Берліёза і Пучыні. Здымаўся ў фільмах-операх. Выступае і як оперны дырыжор. Атрымаў міжнародную вядомасць у лірычных і драматычных партыях у італьянскіх операх. Выканаў шэраг галоўных роляў у нямецкіх операх Р. Вагнера. Лічыцца непераўзыдзеным Атэлам сучаснасці. У 1990-я г. адбылося некалькі папулярных сумесных (з Л. Павароці і Х. Карэрасам) выступленняў пад назвай «Тры тэнары». У 2002 атрымаў высокі тытул Брытанскай імперыі — ганаровае рыцарства (пасвечаны ў рыцары). Выкананне Пласіда Дамінга вызначаецца вышэйшым сінтэзам акцёрскага і вакальнага майстэрства, натуральнай, спантаннай эмацыянальнасцю.
Remove ads
Зноскі
- Placido Domingo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Placido Domingo // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads