Платыкладус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Платыкладус
Remove ads

Шырокагалі́начнік, платыкладус (Platýcladus) — манатыпны род вечназялёных аднадомных хвойных дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae), які складаецца з адзінага віду платыкладус усходні, або туя ўсходняя[1] (Platycladus orientalis).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вечназялёныя аднадомныя кусты або дрэвы вышынёй да 25 м і дыяметрам ствала да 1 м. Каранёвая сістэма добра развіта. Крона густая, пірамідальная або яйцападобная. Парасткі падоўжаныя, пляскатыя, размешчаны ў вертыкальнай плоскасці. Лісце накрыж супраціўнае, простае, суцэльнае, суцэльнакраёвае, лускападобнае, да 15 мм даўжынёй. Ювенільнае лісце часам іголкападобнае.

Мужчынскія шышкі дробныя, шарападобныя, 2⁠–⁠3 мм у дыяметры, чырванаватыя. Спелыя жаночыя шышкі даўгавата-яйцападобныя, 15–25 мм даўжынёй, з 3–4 парамі пляскатых супраціўных лускавінак, прамастаячыя, спачатку зялёныя, крыху мясістыя, з шызым налётам, пры выспяванні бурыя, спеюць восенню ў год апылення. Пасля выспявання ападаюць цалкам. Насенныя лускавінкі загнутыя кручком на самым версе. Насенне матавае, бяскрылае.

Шышкі 10-15 мм даўжынёй, з 6-8 супратыўнымі, на вяршыні кручкападобнымі лускавінкамі, накіраваныя ўверх; няспелыя — блакітна-зялёныя, спелыя — сухія, большай часткай чырванавата-карычневыя.

Лісце ўтрымлівае эфірны алей (0,12 %), пініпікрын, пілен, пінен, туін, дубільныя рэчывы, смалу. У ядры насенін ёсць тлусты алей.

Remove ads

Пашырэнне

Распаўсюджаны ва ўмераных і субтрапічных рэгіёнах Усходняй Азіі (Расія, Кітай, Карэя), пераважна ў гарах. Шырока культывуецца ў многіх іншых рэгіёнах зямнога шара, у некаторых краінах дзічэе. У Беларусі зрэдку культывуецца, пераважна на поўдні. Мае мноства сартоў, якія адрозніваюцца памерамі раслін, афарбоўкай лісця, формай парасткаў і кроны.

Святлалюбны і цеплалюбны, адносна зімаўстойлівы, непатрабавальны да ўрадлівасці глебы, устойлівы да засухі і гарадскіх умоў, шкоднікаў і хвароб, добра пераносіць стрыжку, лёгка размнажаецца чаранкаваннем. Цвіце ў сакавіку — красавіку. Максімальная працягласць жыцця да 1000 гадоў.

Remove ads

Выкарыстанне

Thumb
Лісце платыкладуса ўсходняга

Выкарыстоўваюць ядро насення і лісця. Расліна неафіцынальная.

Прэпараты з лісця платыкладуса ўсходняга маюць звязальныя і кровесупыняльныя ўласцівасці. Іх выкарыстоўваюць у народнай медыцыне пры бранхіяльнай астме, крывахарканні, пры кішачных і маткавых крывацёках. Эфірны алей расліны (асабліва яго складовая частка хінакітыёл) праяўляе антыгрыбковыя ўласцівасці. Ядро насення ўжываюць як ўмацавальны і танізавальны сродак і як адхарквальны сродак пры бранхіце.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads