Кіпарысавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіпарысавыя
Remove ads

Кіпарысавыя[1] (Cupressaceae) — сямейства голанасенных раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Адна- або двухдомныя лістападныя і вечназялёныя дрэвы і кусты. Драўніна без смаляных хадоў, іншы раз з багатай драўніннай парэнхімай і звычайна з аднарадковай поравасцю трахеід. Лісце (ігліца) чаргаванае, супраціўнае ці ў кальчаках па 3—4, лінейна-ланцэтнае, іголка- або лускападобнае, з адной жылкай.

Thumb
Cupressus sempervirens

Ветраапыляльныя. Мікрастробілы дробныя, адзіночныя або сабраны ў гронку ці галоўчатае ўтварэнне. Мікраспарафілы размешчаны спіральна, супраціўна або ў кальчаках, нясуць 2—9 (часцей 3—6) свабодных мікраспарангіяў. Пылковыя зярняты без паветраных мяшочкаў. Мужчынскі гаметафіт (зарастак) рэдукаваны, без праталіяльных (зарасткавых) клетак. Жаночыя шышкі маленькія, адзіночныя, на канцах парасткаў, складаюцца з некалькіх пар або кальчакоў лускавінак. Насенная лускавінка больш-менш зрослая з покрыўнай (у падсямейства кіпарысавых цалкам зрослая), нясе каля асновы ад 2 да 12 прамых ці адваротнапавернутых семязародкаў. Архегоніі на жаночным гаметафіце цесна размешчаны ў групах, і ўвесь археганіяльны комплекс звычайна абкружаны агульным пакрывалам. Насенне свабоднае, крылатае або бяскрылае. Зародак звычайна з 2, радзей 5—9 семядолямі.

Remove ads

Пашырэнне

Геалагічная гісторыя кіпарысаў пачынаецца а позняй юры. Вядома больш за 30 родаў, 140 відаў, пашыраныя ва ўмерана цёплым поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі. Большасць родаў прымеркавана да Паўднёвага паўшар’я. На Беларусі распаўсюджаны дзікарослы ядловец звычайны, інтрадукаваны балотны кіпарыс звычайны, кіпарысавік, платыкладус усходні, туя заходняя, некалькі відаў ядлоўца.

Многія віды маюць рэліктавыя арэалы і скарачаюць сваю колькасць.

Remove ads

Сістэматыка

Па інфармацыі базы даных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства ўключае 32 роды і 166 відаў[2]:

Выкарыстанне

Сярод кіпарысавых дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя, смаланосныя, эфіраалейныя і таніданосцыя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Cupressaceae (англ.). The Plant List. Version 1.1. (23 ліпеня 2013). Праверана 27 ліпеня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads