Плацішна (возера, Бешанковіцкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плаці́шна — возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 20 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.
Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17,9 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 1,48 млн м³. Плошча вадазбору 1,45 км².
Катлавіна Плацішна лагчыннага тыпу, значна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны пясчаныя і супясчаныя. У заходняй частцы возера схілы стромкія, вышынёй да 8 м, астатнія спадзістыя (вышынёй 3—5 м). Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Зона мелкаводдзя займае каля 15 % плошчы возера. Дно да глыбіні 5—7 м пясчанае, глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5 м і займае палосу шырынёй 5—10 м. Ва ўсходняй частцы з Плацішна выцякае ручай у возера Лешна.
У возеры водзяцца акунь, шчупак, краснапёрка, плотка і іншыя віды рыб.
Remove ads
Літаратура
- Міронаў В. Р. Плацішна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 419. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
