Плошча Леніна (Гомель)
плошча ў Гомелі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плошча Леніна (Кірмашовая плошча) — цэнтральная плошча горада Гомеля, асноўны архітэктурны ансамбль, фарміруе прасторавую кампазіцыю адміністрацыйна-грамадскага цэнтра горада.
Remove ads
Гісторыя

Плошча створана ў канцы XVIII[крыніца?] — пачатку XIX стагоддзя. Раней звалася Кірмашовай[крыніца?], была вядома таксама пад назвай Гандаль[крыніца?], бо тут тры разы на тыдзень праходзіў вялікі гандаль. Сяляне прывозілі сюды жыўнасць, сельскагаспадарчыя прадукты, розныя саматужныя вырабы. Ад яе 3 накірунках адыходзілі вуліцы Румянцаўская (цяпер Савецкая), Замкавая (цяпер праспект Леніна) і Фельдмаршальская (цяпер Пралетарская). Дамінантай кампазіцыі быў палац князя Паскевіча, які разам з Петрапаўлаўскім саборам вызначаў сілуэт забудовы цэнтра горада.
У сучасны момант памеры плошчы скарацілася.
Remove ads
Перасякае вуліцы
- Савецкую
- Праспект Леніна
- Пралетарскую
Забудова
- (пр. Леніна, 2а) — Дом спорту
- (пр. Леніна, 1) — 12-павярховы будынак Белтэлекама
- № 1 — Будынак абласнога драматычнага тэатра (1956) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000045
- № 4 — Палац Румянцавых — Паскевічаў (канец XVIII—XIX стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 310Г000044
- № 6 — Петрапаўлаўскі сабор —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 310Г000044
Славутасці
- Помнік У. І. Леніну (1958) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Ж000046
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Леніна (Гомель)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads