Брунталь (Чэхія)
горад у Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бру́нталь (чэшск.: Bruntál) — горад у Чэхіі ў Мараўскасілезскім краі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню горад згадваецца ў хартыі, выдадзенай багемскім каралём Пржэмыслам Отакарам I у 1223 годзе: там сказана, што Брунталь быў першым чэшскім горадам, у якім за дзесяць гадоў да выдання хартыі было ўведзена Магдэбургскае права. Рост горада ў Сярэднявеччы быў звязаны з тым, што ў яго наваколлях вялася здабыча каштоўных металаў.
Першапачаткова Брунталь уваходзіў у Мараўскую марку, аднак у канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў перайшоў пад кантроль Опаўскага княства. Падчас Трыццацігадовай вайны імператар Фердынанд II канфіскаваў горад у яго ранейшых уладальнікаў за падтрымку боку праціўнікаў, і перадаў яго свайму брату Карлу I, які быў вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна. З 1625 года ў горадзе было заснавана лейтэнантства Ордэна.
Пасля Першай сусветнай вайны ў выніку распаду Аўстра-Венгрыі горад апынуўся ў складзе Чэхаславакіі.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads