Познацвет асенні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Познацвет асенні
Remove ads

Познацвет асенні (Colchicum autumnale) — від травяністых цыбульных атрутных раслін з рода Познацвет сямейства Colchicaceae. Расце звычайна на сырых лугах. Натуральны арэал віду — амаль уся Еўропа (без Скандынавіі).

Thumb
Colchicum autumnale. Батанічная ілюстрацыя з даведніка Köhler's Medizinal-Pflanzen, 1887
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Познацвет асенні зімуе ў выглядзе падземнага клубня (сцябла), апранутага сухімі похвамі адмерлых лісцеў; вясною клубень, пракапваючы похвы, выцягваецца ў даўжыню і развівае над паверхняй зямлі зялёнае лісце, а аплодненая завязь спее, ператвараючыся ў плод — каробачку.

Пры аснаванні клубня знаходзіцца пупышка, якая разрастаецца ў парасткі бягучага года; гэты парастак дае пачатак клубню, квітнеючаму наступнай восенню, а стары клубень, разам з выцягнуўшыся сцяблом, пасля паспявання плоду да восені адмірае. Унізе на растучых і квітнеючых парастках знаходзяцца два недаразвітых ліста (похвы), а над імі ўтоена некалькі зялёных яшчэ недаразвітых лісцеў; ў пазусе ніжняга (першага) з іх знаходзіцца вельмі маленькая пупышка, якая развіваецца ў парасткі будучага года; сцябловае ж калена паміж першым і другім зялёным лістом патаўшчаецца ў клубень.

Кветка (большай часткай адна) развіваецца ў пазусе верхняга ліста, а вярхушка парасткаў адмірае. Калякветнік без плям (а калі слаба плямісты, то пылавікі жоўтыя). Рыльца на адным баку слупка, выразнае. Слупкі некалькі патоўшчаны. Па выспяванні пладоў ўсё квітнеючае сцябло высыхае, за выключэннем аднаго з ніжніх яго каленаў (міжвузляў), які прыняў выгляд тоўстай шышкі.

Remove ads

Значэнне і ўжыванне

Цыбуліны і насенне, а ў меншай меры і кветкі дзікарослага пазнацвета асенняга выкарыстоўваюцца для медыцынскіх мэтаў, у прыватнасці, як лекі ад лейкеміі, пасляінфекцыйнага нефрыту, астмы і ракавых пухлін.

Калхіцын, здабываецца з расліны, выкарыстоўваецца для даследаванняў поліплаідыі ў раслін.

У Грэцыі і Германіі, а таксама — у выглядзе эксперымента — у Францыі і Інданезіі вырошчваецца штучна, як лекавая сыравіна[1].

Шырока культывуецца як дэкаратыўная расліна, характэрнае сваім познім красаваннем, калі ў садах і парках ўжо амаль не застаецца яркіх квітнеючых раслін. У сувязі з гэтым інтрадуцыраваная амаль паўсюль у свеце ў зоне ўмеранага клімату. Варта, аднак, памятаць, што ўсе часткі расліны, асабліва пашкоджаныя цыбуліны — атрутныя, і звяртацца з імі кветкаводам варта з асцярожнасцю, працуючы абавязкова ў пальчатках.

Remove ads

Сінонімы

Паводле Royal Botanic Garden Edinburgh(недаступная спасылка) (англ.).

  • Colchicum vernale Hoffm.
  • Colchicum praecox Spenn.
  • Colchicum transsilvanicum Schur
  • Colchicum vernum Kunth
  • Colchicum polyanthon Ker Gawl.
  • Colchicum vranjanum Adamović ex Stef.
  • Colchicum multiflorum Brot.
  • Colchicum pannonicum Griseb. & Schenk
  • Colchicum bisignanii Ten. ex Janka
  • Colchicum bulgaricum Velen.
  • Colchicum haynaldii Heuff.
  • Colchicum commune Neck.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads