Польскія могілкі (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Польскія могілкі (Магілёў)map
Remove ads

Польскія (Каталіцкія) могілкі — могілкі ў Магілёве, размешчаныя па вуліцы Лазарэнкі. Плошча складае 2,5 га.

Хуткія факты Польскія (Каталіцкія) могілкі, Ахоўны статус ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Каталіцкія могілкі на плане горада 1835 года.

Могілкі былі заснаваны на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў, найстарэйшае пахаванне, якое захавалася, датуецца 1810 годам. Паводле перапісу 1997 года, на могілках налічваецца каля 250 старадаўніх пахаванняў[1]

У 1904 годзе ў цэнтры могілак пабудавана з цэглы капліца-пахавальня Сенажацкіх. Таксама ў пачатку XX ст. на могілках былі ўзведзены неагатычная і неакласіцыстычная капліцы, і капліца-надмагілле Жукоўскіх у неаегіпецкім стылі[2].

У 1950-х гадах на могілках на рэлігійныя святы ў летні перыяд збіраліся католікі Магілёва, якія маліліся каля магіл сваякоў, а потым праводзілі агульныя спевы малітваў і псалмоў. Замест ксяндза кіравала гэтымі спевамі Юлія Дашкевіч са Шклоўскага раёна[3].

Закрытыя для пахаванняў у 1976 годзе[4].

Капліца-пахавальня Сенажацкіх перададзена вернікам і асвячона 25 лістапада 1989 года[2]. Неагатычная капліца ператворана ў грэка-каталіцкую царкву іконы Маці Божай Бялыніцкай.

Remove ads

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

Thumb
Магіла паэта Аляксея Пысіна


Remove ads

Зноскі

  1. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. Беларусы: у 13 т. Том 10: Славянскія этнакультурныя традыцыі / рэдкал.: М. Ф. Піліпенка [і інш.] ; НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мн.: Бел. навука 2007. — 514 с.
  3. Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.
  4. на помніку — «маршалак шляхты Магілёўскай губерні», відаць, памылкова.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads