Поцех

From Wikipedia, the free encyclopedia

Поцехmap
Remove ads

По́цех — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 10 км на паўночны ўсход ад Браслава, каля вёскі Слабодка. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Хуткія факты Поцех, Морфаметрыя ...

Поцех знаходзіцца ў басейне ракі Друйка. Плошча возера складае 1,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,1 м. Даўжыня — 2,55 км, найбольшая шырыня — 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,72 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,52 млн м³, плошча вадазбору возера — 28,6 км².

Катлавіна возера складаецца з 4 плёсаў. Схілы катлавіны маюць вышыню да 10 метраў. На поўначы схілы прадстаўленыя камавымі ўзгоркамі, пераважна разараныя. Паўднёвыя схілы ўтвораныя пясчанай озавай градой вышынёй у 25—30 метраў. Града на поўдні аддзяляе Поцех ад возера Недрава.

Да глыбіні 1,5 метра дно пясчанае, месцамі — гліністае. Да глыбіні 3 м пашыраны апясчаненыя адклады, глыбей — крэменязёмісты сапрапель. Празрыстасць вады каля 1 м летам, і да 2,8 метраў зімой[1].

Надводная расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 1,5 метры, падводная — да глыбіні 2—2,5 метры. Зарастае каля 28 % плошчы возера.

Возера Поцех эўтрофнае, слабапраточнае. Вадаём злучаны пратокай з возерам Недрава, таксама ў Поцех упадае ручай з возера Ільмёнак[1]. У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, мянтуз, плотка і іншыя віды рыб.

Возера з’яўляецца месцам адпачынку, уваходзіць у турысцкія маршруты. На беразе возера ў вёсцы Слабодка турыстычная база.

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads