Ільмёнак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ільмёнак — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Слабодка.
Remove ads
Назва
Назва балцкага паходжання, з асновай Ilm-(en-).
Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Ilmas, Almė, Almaja, Almenas, Elmė, прускія гідронімы Ylme, Ilmena, Ylmune[1], таксама стараеўрапейскія гідронімы тыпу Ilm, Almo[2].
Звязана з літоўскім almėti, elmėti «павольна цячы, сачыцца», далей да карацейшага alėti «памалу цячы, сачыцца». Ад індаеўрапейскага *el- / ol- «забалочвацца, зарастаць»[3].
Аснову Alm- бачаць і ў назвах рэк Волма — у басейнах Дняпра (прыток Свіслачы), Нёмана (прыток Іслачы) і возера Ільмень. Назва Ільмень таксама мяркуецца таго ж паходжання (< Ilm- : Elm- : Alm-). Так жа сама недалёка ад возера Ільмёнак (цераз цяперашнюю літоўскую мяжу, на Аўкштойцкім Паазер’і) — літоўскія азёры Almajas, Almenas.
У азёрных назвах аснова тыпу Alm-, Ilm- перадае значэнне павольнай запаўняльнасці возера вадой. У рачных назвах — значэнне нешматводнасці і няхуткаплыннасці.
Remove ads
Гідраграфія
Плошча 0,2 км². Найбольшая глыбіня 6,2 м. Даўжыня 0,64 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Аб’ём вады 0,61 млн м³. Плошча вадазбору 2,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу.
Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, на поўдзень парослыя лесам, на захадзе і поўначы разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на захадзе выцякае ручай у возера Поцех.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads