Украінская Праваслаўная Царква (Маскоўскага патрыярхата)
самакіраваная царква From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Украінская Праваслаўная Царква (УПЦ; укр.: Українська православна церква, уласнае імя і афіцыйнае найменне ў рэестры: Кіеўская мітраполія Украінскай Праваслаўнай Царквы) — самакіравальная праваслаўная царква з правамі шырокай аўтаноміі ў складзе Рускай Праваслаўнай Царквы[4][5].
Remove ads
Гісторыя
27 кастрычніка 1990 года Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы скасаваў Украінскі экзархат і заснаваў самакіравальную з правамі шырокай аўтаноміі Украінскую Праваслаўную Царкву. Разам з іншымі праваслаўнымі і грэка-каталіцкай цэрквамі Украіна, УПЦ лічыць сябе прамой спадчынніцай Кіеўскай мітраполіі X стагоддзя[6].
Паводле звестак Дзяржкамнацрэлігій станам на 1 студзеня 2010 года з'яўляецца найбуйнейшым ва Украіне рэлігійным аб'яднаннем паводле колькасці прыходаў і святароў[7].
Пасля Аб'яднальнага сабору ўкраінскіх праваслаўных цэркваў 15 снежня 2018 года, адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у еўхарыстычных зносінах са Сусветным праваслаўем стала Праваслаўная царква Украіны, кананічны статус УПЦ (МП) застаецца нявысветленым[8][9]. Па канонах Сусветнага праваслаўя, пасля таго як Украіна атрымала Томас ад Канстанцінопальскага патрыярхату 6 студзеня 2019 года, Маскоўскі патрыярхат ва Украіне перастаў існаваць і страціў кананічнасць[10][11].
Пачынаючы з канца 2018 года, УПЦ (МП) перапыніла сувязь з Сусветнай праваслаўнай царквой, перапыніўшы еўхарыстычныя зносіны з усімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі свету праз Рускую Праваслаўную Царкву[12][13][14]. УПЦ (МП), разам з РПЦ, пайшла на схізму (Маскоўска-Канстанцінопальская схізма (2018) ) па выніках Сінода РПЦ у Мінску 15 кастрычніка 2018 года.
27 мая 2022 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну ў Кіеве адбыўся Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы, які асудзіў вайну, а таксама прыняў дапаўненні і змены ў Статут[15]. Пастановай Сабора УПЦ прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці[16].
20 жніўня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны забараніла Рускую праваслаўную царкву ва Украіне, прыняўшы Закон Украіны «Аб абароне канстытуцыйнага ладу ў сферы дзейнасці рэлігійных арганізацый».[17][18] Украінскія рэлігійныя арганізацыі, афіляваныя з Рускай праваслаўнай царквой, будуць забаронены праз 9 месяцаў з моманту вынясення Дзяржаўнай службай Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення адпаведнай пастановы, калі гэтая рэлігійная арганізацыя не разарве адносіны з Рускай праваслаўнай царквой у адпаведнасці з праваслаўным кананічным правам.[19][20][21]
Remove ads
Прадстаяцелі
Прадстаяцелем з'яўляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны, які носіць тытул «Найблажэнны». З 17 жніўня 2014 года прадстаяцель Ануфрый (Беразоўскі).
Гл. таксама
Зноскі
- Большая частка паўвострава Крым з'яўляецца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Расіяй, якая кантралюе большую частку тэрыторыі, і Украінай. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН). Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны, на тэрыторыі Крыма размяшчаюцца Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з асобым статусам Севастопаль. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расіі, на паўвостраве размяшчаюцца суб'екты РФ Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль.
- Станам на 31 кастрычніка 2014 года.
- Стан на 24 лістапада 2009 года
- VIII. Самоуправляемые Церкви // Устав Русской Православной Церкви Архівавана 20 красавіка 2010. (руск.)
- Статут Украінскай Праваслаўнай Царквы Архівавана 12 жніўня 2010.
- Сетка цэркваў і рэлігійных арганізацый ва Украіне станам на 1.01.2010 (Форма 1)(недаступная спасылка). Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцей і рэлігій
- УПЦ (МП) втратить право називатися українською після томосу Константинополя — Філарет — УНІАН, 22 чэрвеня 2018 (укр.)
- Московський Патріархат буде існувати в Росії, а в Україні буде екзархат Російської Церкви, — Патріарх Філарет — РІСУ, 27 красавіка 2018 (укр.)
- Московського патріархату в Україні більше не існує // Gazeta.ua, 6 лістапада 2018 (укр.)
- «Тричі неканонічна» УПЦ (МП). Томос для України кардинально змінив ситуацію // Радіо свобода, 6 студзеня 2019 (укр.)
- РПЦ розірвала відносини з Константинополем . http://tyzhden.ua/. Український тиждень (15 кастрычніка 2018). Праверана 22.11.2020. (укр.)
- Українське Православ'я: старі проблеми у новому сторіччі // Дзеркало тижня (укр.)
- Константинопольський Патріархат і українські церковні проблеми Архівавана 17 жніўня 2011. // Центр Разумкова (укр.)
- Service, RFE/RL's Ukrainian. "Ukrainian Lawmakers Approve Law Banning Religious Groups Tied To Russian Orthodox Church". RadioFreeEurope/RadioLiberty(англ.). Праверана 2024-08-20.
- Ukraine's parliament passes law banning Russian Orthodox Church (англ.). LIGA (20 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
- Ukrainian Parliament bans Russian-linked religious organizations, targets UOC-MP (англ.). english.nv.ua. Праверана 20 жніўня 2024.
- Parliament passes law banning religious organisations linked to Russia (англ.). Ukrainska Pravda. Праверана 20 жніўня 2024.
- The Ukrainian Parliament supported the draft law on banning the UOC MP (англ.). babel.ua (20 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads