Праліў Шакальскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Праліў Шакальскагаmap
Remove ads

Праліў Шакальскага (руск.: Пролив Шокальского) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне паміж востравам Бальшавік і востравам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (архіпелаг Паўночная Зямля).

Хуткія факты Праліў Шакальскага, Характарыстыкі ...

Даўжыня праліва каля 106 км, шырыня 19—56 км. Найменшая глыбіня на фарватары 55 м. Берагі праліва абрывістыя, з ледавікамі. Большую частку года праліў пакрыты лёдам.

Праліў нанесены на карту ў 1913 годзе Гідраграфічнай экспедыцыяй на суднах «Таймыр» і «Вайгач»[2] і названы ў гонар географа, акіянографа і картографа Ю. М. Шакальскага.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads