Праскоўя Сцяпанаўна Іванова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Праскоўя Сцяпанаўна Іванова[1] (руск.: Прасковья Степановна Иванова; 23 кастрычніка 190425 красавіка 1970) — вучоны ў галіне ветэрынарнай паразіталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1949). Прафесар (1949).

Хуткія факты Праскоўя Сцяпанаўна Іванова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

П. С. Іванова нарадзілася ў вёсцы Вялікае Воснае Усцюжанскага павета Наўгародскай губерні (зараз ва Усцюжанскім раёне Валагодскай вобласці Расіі). У 1927 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут, працавала ветэрынарным ўрачом у Забайкаллі. У 1934 годзе паступіла ў аспірантуру, удзельнічала ў паразіталагічных экспедыцыях у Сярэдняй Азіі. У 1934 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1935 года дацэнт Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута, затым у Варонежы. З 1945 г. П. С. Іванова загадчык кафедрай паразіталогіі Іванаўскага сельскагаспадарчага інстытута  (руск.). У 1949 годзе абараніла доктарскую дысертацыю. З 1956 г. П. С. Іванова на пасадзе загадчыка кафедрай паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

П. С. Іванова займалася вывучэннем пратазойных хвароб, бабезіёзу і анаплазмозу буйной рагатай жывёлы, піраплазмозу і нуталіёзу коней і інш. Упершыню даказала ролю кляшчоў роду Dermacentor у распаўсюджванні піраплазмозу. Апублікавала больш за 100 навуковых работ. Стварыла школу сваіх вучняў.

Сярод апублікаванага:

  • Важнейшыя паразітарныя захворванні свіней. — Мн., 1959.;
  • Кровопаразитные болезни крупного рогатого скота. — Мн., 1963. (разам з Р. К. Гобземам)[2].
Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads