Вясейскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вясе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вясея.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прошчыцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прошчыцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вясея. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Вясейскі з цэнтрам у вёсцы Вясея[1]. 10 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мялешкавіцкага сельсавета, у склад Бокшыцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Гарохаўка, Кулікі, пасёлак ільнозавода, Малая Падзер, Міхейкі, Новая Ніва і Прошчыцы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 18 населеных пунктаў[3]. 17 чэрвеня 1983 года скасавана вёска Баравуха (злілася з вёскай Мялешкі)[4]. 30 сакавіка 2016 года ў склад сельсавета з Сорагскага сельсавета перададзены вёскі Каліта, Кучына, Падлошыца і Стары Гуткоў[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 2391 чалавек[6], з іх 92,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 2201 чалавек[8].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads