Прэзідэнцкія выбары ў Фінляндыі (1919)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Непрамыя прэзідэнцкія выбары ўпершыню прайшлі ў Фінляндыі ў 1919 годзе[1]. Нягледзячы на тое, што краіна абвясціла прынца Фрыдрыха Карла Гесэнскага каралём 9 кастрычніка 1918 года, ён адмовіўся ад трона 14 снежня. Прэзідэнт быў абраны парламентам, Каарла Юха Стольберг з Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі атрымаў 71,5 % з 200 галасоў[1].
Стольберг, умераны, ліберальны і рэфармісцкі палітык, які выступаў за паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту рабочых і іншых эканамічна бедных фінаў, атрымаў галасы сацыял-дэмакратаў, аграрыяў і прагрэсістаў. Ён таксама цвёрда падтрымліваў новую Фінскую Рэспубліку і парламенцкую форму праўлення з моцным прэзідэнтам у якасці пасярэдніка і палітычнага рэзерву для палітычна неспакойных часоў. Манэргейм, незалежны правы кандыдат і манархіст, меркаваў, што дэмакратычная, рэспубліканская і парламенцкая форма праўлення прыводзіць да ўлады палітычных лідараў, занадта прыхільных да партый, і неэфектыўна працуе ў часе крызісаў. Стольберг выступаў за падпісанне мірнага дагавора паміж Фінляндыяй і Савецкай Расіяй, у той час як Манэргейм улетку 1919 года разглядаў магчымасць загадаць фінскай арміі ўварвацца ў Санкт-Пецярбург, каб дапамагчы расійскім белым у грамадзянскай вайне. На гэтых прэзідэнцкіх выбарах за Манэргейма галасавалі толькі прадстаўнікі Нацыянальнай кааліцыі і Шведскай народнай партыі[2][3][4][5][6].
Remove ads
Вынікі
Remove ads
Зноскі
- Dieter Nohlen & Philip Stöver (2010) Elections in Europe: A data handbook, p627 ISBN 978-3-8329-5609-7
- Seppo Zetterberg (2003) Suomen historian pikkujättiläinen, WSOY, pp611-613
- Pentti Virrankoski (2009) Suomen historia, volumes 1 & 2, Finnish Literature Society, pp766-773
- Sakari Virkkunen (1994) Suomen presidentit I, Otava Ltd, pp11-22
- Sakari Virkkunen (1994) Suomen presidentit II, Otava Ltd
- Stig Jägerskiöld, Mannerheim 1867—1951, Otava Ltd, pp115-121, 123—124, 128
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads