Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 1991
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
17-я прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса была абвешчана 14 снежня 1991 года, цырымонія ўручэння адбылася 21 студзеня 1992 года.
Па выніках галасавання 35 сяброў Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса[1] найлепшым фільмам была абрана карціна «Багсі » рэжысёра Бары Левінсана[2][3]. Агулам «Багсі» сабраў тры ўзнагароды, яшчэ дзве дасталіся карціне «Бартан Фінк » братоў Коэн.
Прысуджэнне перамогі фільму «Багсі» было пэўнай нечаканасцю. Па словах аднаго з сяброў Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса, гэта быў «адзіны па-майстэрску зроблены забаўляльны фільм буйной студыі, які большасць крытыкаў магла прызнаць добрым. У многіх іншых фільмах, якія маглі б прэтэндаваць на перамогу, ёсць нешта, што выклікае пярэчанні некаторых крытыкаў»[1].
Remove ads
Пераможцы
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads