Пылюшнік жоўты
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пылю́шнік жоўты[1] (Thalictrum flavum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Назвы
Пылюшнік жоўты, вярэдаўнік, вяха.
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5[1] м, з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, галінастае. Лісце чаргаванае, тройчыперыстае. Часткі ліста шырокія, трохзубыя, з гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі белавата-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі, на кароткіх кветаножках, у суквеццях, утвараючых шчыльную мяцёлку. Тычыначныя ніткі павіслыя, бледна-ружовага колеру[2]. Плод — сядзячы арэшак яйцападобнай формы, з 6 рэбрамі і носікам.
Расліна ядавітая.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Пылюшнік жоўты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі і ў Алжыры[3]. Святлолюбівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[4].
Расце на вільготных і забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках і на ўзлесках. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1].
Гаспадарчае значэнне
Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Taxon: Thalictrum flavum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- Василисник жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads