Пярэжырская сярэдняя школа імя А. Е. Гурыновіча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пярэжырская сярэдняя школа імя А. Е. Гурыновічаmap
Remove ads

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пярэжырская сярэдняя школа імя А. Е. Гурыновіча» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Пярэжыр Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Пярэжырская сярэдняя школа імя А. Е. Гурыновіча, Заснавана ...
Remove ads

Гісторыя

У 1866 годзе ў вёсцы было адкрыта народнае вучылішча. Спачатку там вучылася 66 дзяцей: 63 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. Першым настаўнікам быў святар А. І. Канстанціновіч, які закончыў курс Мінскай духоўнай семінарыі. Да 1904 года ў вучылішчы было толькі 3 класы і працаваў з вучнямі адзін настаўнік. Пасля адкрыцця 4-га і 5-га аддзяленняў школа была перайменавана ў сельскае вучылішча, адразу ж было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага памяшкання для школы.

У 1906 годзе быў пабудаваны новы будынак вучылішча. Тут размясціліся тры класныя пакоі і кватэра для настаўніка. У 1886 г. у вучылішчы займаліся каля 80 дзяцей, з іх толькі 1 дзяўчынка. У 1900 годзе было 100 вучняў. Настаўнікам працаваў Фёдар Пасюк.

Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча ператворана ў няпоўную сямігадовую школу. У дваццатых гадах у школе ўжо налічвалася 170 вучняў. У 1924 годзе пачалі стварацца піянерскія атрады. Першым піянерскім важатым быў Скрыпко Герасім Іванавіч. У 1930 годзе выйшла пастанова Урада аб усеагульнай сямігадовай адукацыі, таму сельскае вучылішча было перайменавана ў сямігадовую школу.

У 1969 годзе школа перабралася ў новы трохпавярховы будынак з 25-цю добра абарудаванымі кабінетамі, майстэрняй, сталовай, актавай залай, бібліятэкай.

У 2000 годзе па ініцыятыве Іосіфа Васільевіча Кучко, які ў той час кіраваў установай адукацыі, школе было прысвоена імя аднаго з яе выпускнікоў, былога міністра замежных спраў БССР Анатоля Гурыновіча[1].

Remove ads

Музей імя Анатоля Гурыновіча

Музей гісторыі знаходзіцца ў Пярэжырскай сярэдняй школе. У 2000 годзе па ініцыятыве Іосіфа Васільевіча Кучко, на той момант дырэктара школы, Пярэжырскай сярэдняй школе было прысвоена імя былога міністра замежных спраў БССР Анатоля Гурыновіча.

Гісторыя

Самы сучасны школьны музей у Пухавіцкім раёне адкрыты 1 верасня 2014 года. Створаны па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Беларусі. У яго аздабленні выкарыстаны «фірменныя» колеры гэтага ведамства: сіні, шэры і сталёвы. Канцэпцыю афармлення распрацавала метадыстка Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Обухава. У экспазіцыю Наталля Іванаўна ўключыла і фотаздымак будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. На гэтай пляцоўцы былыя і цяперашнія дыпламаты адстойвалі і адстойваюць пазіцыі Беларусі ў міжнароднай палітыцы.

Фонды

Інфармацыя на стэндах скампанавана такім чынам, каб каля кожнага з іх можна было правесці цэлы ўрок або класную гадзіну. Экспанаты змяшчаюцца і ў шкляных вітрынах, каб у экспазіцыю было зручна ўносіць змены. У зале ўладкаваны дзве трыбуны і плошча раздзелена на дзве паловы. У адной можна весці размову пра асабістае жыццё Анатоля Гурыновіча. У другой — пра гісторыю беларускай дыпламатыі. Шэсць раздзелаў залы раскажуць наведвальнікам пра біяграфію знакамітага беларуса праз фотаздымкі, дакументы і рэчы.

Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Выкладчыкі

  • Алена Мікалаеўна Сачок — Заслужаная настаўніца БССР. Працавала настаўніцай хіміі і біялогіі (1944—1978).

Дырэктары школы

  • Васіліса Васільеўна Гурыновіч (1933—1958)
  • Аляксандр Рыгоравіч Песенька (1959—1991)
  • Іосіф Васільевіч Кучко (1992—1996)
  • Сяргей Валянцінавіч Парэйка (1997—1998)
  • Васіль Усеваладавіч Савіч (1999—2001)
  • Антаніна Аляксандраўна Макарава (2002—2007)
  • Сяргей Аляксандравіч Гуцу (2007-2021)
  • Алеся Анатольеўна Мількевіч (з 2021)

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads