Пярэспа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярэ́спа, прадмесце Пярэ́спа — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўночнай частцы горада, пры ўтоку ракі Пярэспы ў Свіслач. Месцілася за Старажоўскай заставай, паміж старадаўнімі паштовымі шляхамі на Вільню і Даўгінава (Старавіленскі і Даўгінаўскі тракты)[1]. Часам Пярэспу аб’ядноўваюць з суседнім Старажоўскім прадмесцем, якое насамрэч размяшчалася бліжэй да цэнтру горада. У сённяшні час тэрыторыю Пярэспы можна вызначыць як раён на правым беразе Свіслачы, на поўнач ад сучаснай вуліцы Максіма Багдановіча (вул. Старажоўская, Камуністычная, Крапоткіна, Даўмана)[2].


На паўднёвым захадзе ад Пярэспы месціцца Людамонт, на паўднёвым усходзе — Старажоўка, на поўдні — Старосцінская Слабада[3].
Remove ads
Гісторыя


Паводле падання, недалёка ад віленскай дарогі і рэчкі Пярэспы некалі пасяліўся волат або Вядзьмар Мянеск, які пабудаваў на рацэ Свіслач вадзяны млын і тым самым заснаваў горад Менск[4]. Некаторыя даследчыкі лічаць, што менавіта ад дзеяслова «перасыпаць» (муку з меху ў мех — пасля абмалоту яе на млыне) і пайшла назва мясціны[5]. Таксама існуе версія, паводле якой слова «Пярэспа» азначае перасып — насып, які зрабілі каля мастка праз раку Пярэспу на шляху Старавіленскага гасцінца.

У дакументах XVII—XVIII стст.[6] ёсць згадкі пра фальварак Пярэспа, каторы менскі земскі суддзя Марцін Валадковіч ахвяраваў менскаму манастыру Святых Пятра і Паўла[2].
У 1-й палове XIX стагоддзя згадваецца слабада Пярэспа ў сувязі з судовай спрэчкай паміж менскімі ўладамі і Пінскім Богаяўленскім манастыром за права валодання зямлёй з цагельняй, размешчанай на тэрыторыі слабодкі. У 1840—1850-я гады ў Пярэспе дзейнічала скураное прадпрыемства купца 3-й гільдыі Чартка. Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. каля слабады знаходзілася возера, на беразе якога месцілася ферма[7].
Прыкладна ў канцы XIX ст. слабада была ўключана ў межы Мінска. У «Спісе вуліц горада Мінска» за 1892 год налічвалася каля дзесяці вуліц, у найменнях якіх прысутнічала назва «Пярэспа». Аднак ужо ў спісе вуліц 1911 года «Пярэспа» не згадваецца[2].
На пачатак XX ст. прадмесце ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада і было пераважна забудаванае драўлянымі будынкамі з садамі, агародамі і пляцамі. Праз прадмесце праходзілі Старавіленскі, Даўгінаўскі і Сморгаўскі тракты, Віленскі завулак, па ўсходняй ускраіне — Мікалаеўская вуліца (цяпер Крапоткіна)[8].
У 1941 годзе ў раёне Пярэспы створана Камсамольскае возера, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны разбіты парк культуры і адпачынку[1].
У канцы XX ст. быў распрацаваны праект аднаўлення Пярэспы як кампазіцыйнага працягу архітэктурна-гістарычнага комплексу Траецкага прадмесця, але пасля 1995 года разам са зменай дзяржаўнага курсу гэты план быў адхілены гарадскімі ўладамі[9].
22 снежня 2006 года Мінскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне па наданні безназоўнай пляцоўцы паміж вуліцай Аляксандра Чарвякова і Старавіленскім трактам назвы Пярэспенскі сквер[10].
Старыя адрасы
- Мікалаеўская, 53. Ганчарна-кафляны завод А. І. Поляка. Адкрыўся ў 1883 годзе. Выпускаў белую і маёлікавую кафлю, ганчарныя і тэракотавыя вырабы, вогнетрывалую цэглу. Цяпер на месцы дарэвалюцыйнага заводзіка месціцца Мінскі ордэна «Знак Пашаны» парцалянавы завод (Крапоткіна, 91).
- Мікалаеўская. Гарадская востразаразная бальніца. Адкрылася 8 лістапада 1913 года. З усімі службамі і лядоўнямі займала 12 асобных камяніц. Для хворых адводзіліся 3 карпусы па 60—100 ложкаў. У лякарні было паравое ацяпленне, электравентыляцыя, каналізацыя, механічная пральня, дэзінфекцыйная камера. Цяпер у дарэвалюцыйных будынках месціцца гарадская інфекцыйная клінічная бальніца (Крапоткіна, 76).
- Старавіленская, 15а. Дрожджава-вінакурны завод М. Я. Урэвіча (колішні Любецкіх і Перэльмана). Пабудаваны ў 1907 годзе, але на поўную магутнасць запрацаваў толькі ў 1911 годзе. У 1912 годзе новы гаспадар усталяваў паравую машыну магутнасцю 32 конскія сілы. Будынак захаваўся, сучасны яго адрас — Даўмана, 13б[11].
Remove ads
Галерэя
Праект завода М. Урэвіча
- Праект мураванага корпуса завода М. Урэвіча, 1912 год
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1930 г.
- Старавіленская вуліца, 1933 г.
- Галантарэйны камбінат, да 1950 г.
- Галантарэйны камбінат, да 1950 г.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads