Пясочанскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пясо́чанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пясочнае.

Хуткія факты Пясочанскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад Слабада-Кучынскага сельсавета перададзены населеныя пункты Крыніца, Ліпнікі і Свінка[1], 9 жніўня 1960 года рашэнне аб перадачы трох вышэйзгаданых населеных пунктаў было адменена[2]. 8 чэрвеня 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабаўнянскага (5 населеных пунктаў: Выгода, Заруднае, Калюга, імя Леніна і Навасёлкі) і Слабада-Кучынскага (9 населеных пунктаў: Ганчароўка, Калінаўка, Крыніца, Ліпнікі, Малінаўка, Пясочнае, Рулёва, Свінка і Шамы) сельсаветаў[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads