Пётр Струміла

(XV ст.) намеснік лідскі, маршалак гаспадарскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Пашкавіч Струміла, таксама Пятрашка Страміла, Цеханоўскі-Страміла, Страмілка (1-я палова XV ст. — пасля 1483) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста драгічынскі (зг. 1463, 1469), намеснік лідскі (зг. 10.4-23.10.1483[5]). Кухмістр каралевы Альжбеты (зг. 1477), маршалак гаспадарскі (зг. 1483).[6]

Паходзіў з мазавецкай шляхты, сын Пашкі Струмілы (пам. 1435/1436), аднаго са шматлікіх уладальнікаў Дмошына[uk] ў Вышаградскай зямлі[pl]. Службу ў Вялікім княстве Літоўскім, напэўна, пачаў у апошнія гады ўладарства вялікага князя Вітаўта, калі велікакняжацкім пасцельнічым быў яго брат Юшка Струміла[7][8].

Упершыню згаданы паміж 1440—1443 гадамі ў Кнізе данін вялікага князя Казіміра, калі віленскі ваявода Даўгірд надае братам Пятрашку і Мацьку Струмілам «шесть чоловеков Боривойнишки» ў Медніцкай воласці, якіх раней трымаў іх брат Юшка Струміла. Таксама Пятрашка і Мацька разам атрымалі ў спадчыну па бацьку Цеханавец.[6]

У 1460-я гады як драгічынскі староста ўдзельнічаў у вызначэнні вялікалітоўска-мазавецкай мяжы.[9]

У 1470 годзе фундаваў касцёла ў падляшскай Чарвонцы[pl].[9]

Паводле падання, кухмістар Пятрашка Пашкавіч прыдумаў і ўвёў ва ўжытак кішку, страва прыйшлася даспадобы каралеве Альжбеце і прыдворным, такім чынам Пятрашка атрымаў мянушку «Кішка». У кожным разе, такую мянушку меў сын Пятра — Станіслаў, ад якога пайшоў магнацкі род Кішак.

23 кастрычніка 1483 года кароль Казімір даручае «маршалъку нашому, наместънику Лидъскому, пану Петрашъку Пашъковичу» надаць у Лідскай воласці зямлю памерлага гаспадарскага сакольніка Грыдзі новаму гаспадарскаму сакольніку Заньку, які жаніўся з дачкой Грыдзя.[10]

У 1484 годзе кіраваў вялікалітоўскай дэлегацыяй на перамовах пра межы з Ордэнам.[9]

Неўзабаве памёр або загінуў падчас дыпламатычнай місіі ў Крым[5]. Кароль Казімір пісаў крымскаму хану Менглі-Гірэю: «… до тебе послали нашого посла великого, пана нашого радного, пана Петра Пашъковича, маршалъка нашого, которий жо за ся къ намъ не вернулъся отъ тебе, тамъ и въмеръ въ твоей земъли…»[11].

Remove ads

Сям’я

Быў двойчы жанаты. Асоба першай жонкі не вядома. Другая жонка — Кацярына, дачка Яна Неміровіча.[9]

  • (1) Станіслаў Кішка
  • (1) Ганна, жонка князя Яна Свірскага, пазней Каспара Германовіча.
  • (2) Мікалай, памёр маладым у 1508 годзе, пра шлюбы і дзяцей нічога не вядома
  • (2) Ядвіга
  • (2) Барбара
  • (2) Петранела, жонка князя Міхала Глінскага

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads