Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка (26 лістапада 1922, в. Запсілля, Сумскі павет, Харкаўская губерня, цяпер Сумская вобласць, Украіны — 1 студзеня 1944) — удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, камандзір узвода пешай разведкі 717-га стралковага палка 170-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронта, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Запсілля Краснапільскага раёна Сумскай вобласці.
Працаваў токарам на машынабудаўнічым заводзе ў горадзе Сумы. Член ВКП(б) з 1943 года.
У Чырвонай Арміі з 1941 года,на фронце са снежня 1941. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Быў двойчы паранены.
Камандзір узвода разведкі лейтэнант Мірашнічэнка вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобласці ў цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага раёна (цяпер Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Remove ads
Узнагароды
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за бяспрыкладны подзвіг у імя Айчыны лейтэнанту Мірашнічэнка Пятру Апанасавічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза (пасмяротна)
- Узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна) і медалём «За адвагу».
Памяць
- Яго імем названы вуліцы ў Жлобіне, Мінску, Светлагорску.
- Яго імя прысвоена піянерскай дружыне Светлагорскай сярэдняй школы № 1 і занесена ў Кнігу народнай славы калгаса «Прагрэс» Светлагорскага раёна.
- У в. Печышчы Светлагорскага раёна на будынку клуба яму ўсталявана мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads