Пётр Ваньковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Ваньковіч (? — да 1670) — ураднік і землеўласнік.
Remove ads
Біяграфія
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Адама, войскага менскага, і Евы з Дуброўскіх (Дамброўскіх).
Войскі менскі. Валодаў маёнткам Волма і фальваркам Скарабагатава Менскага павета (1654).
Памёр да 1670 года.
Сям’я
У шлюбе з Ганнай з Дунін-Глушынскіх, дачкой харужага ваўкавыскага. Дзеці[2]:
- Ян-Жыгімонт (пам. пасля 1707), падчашы вількамірскі (1678), падстолі вендэнскі (1702), паручнік панцырнай харугвы, валодаў маёнткам Волма (Лужышча) (1693), жонка дачка віцебскага кашталяна Соф’я Храпавіцкая.
- Уладзіслаў, чашнік вількамірскі (1677), войскі менскі (1688), суддзя Менскага земскага суда, паручнік гусарскай харугвы, дэпутат ГТ ВКЛ (1684, 1688), жонка дачка суддзі Браслаўскага земскага суда Ганна Кімбар.
- Тэадор-Антоні, падчашы пінскі (1671—1676), падстараста судовы мінскі, стараста падусвяцкі, стольнік менскі (1687—1716), кашталян менскі (1709—1713). 1-я жонка дачка пісара Лідскага земскага суда Ганна Войшнар, 2-я жонка Феліцыяна Эйдан (Быкава).
- Станіслаў, падчашы смаленскі. 1-я жонка дачка мінскага стражніка Крысціна Цадроўская, 2-я жонка дачка полацкага харужага Ганна Корсак.
- Элеанора, муж чашнік вількамірскі (1672) Міхал Тавянскі (пам. да 1688).
- Ружа (Разалія), муж абозны менскі Міхал Валіцкі (1650).
- Юдыта (пам. да 1645), муж Станіслаў Заліўскі.
- Еўфрасіння, муж вількамірскі харужы Якуб-Канстанцін Памарнацкі
Remove ads
Зноскі
- Чарняўскі Ф. В. Крыштоф Валадковіч: факты з жыцця і дзейнасці // Архіварыус — Мн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2009. — вып. 7. — С. 232. — ISSN 2225-4412
- Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 143-144. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads