Волма (Дзяржынскі раён)

аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Волма (Дзяржынскі раён)map
Remove ads

Во́лма[1] (трансліт.: Volma) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Волма. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. Насельніцтва — 177 чалавек (2004). Знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Дзяржынска, за 32 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Койданава; каля шашы Дзяржынск — Івянец.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Волма згадваецца ў другой палове XV стагоддзя як уладанне Войцеха Манівіда. У 1472 годзе тут існаваў касцёл, які адносіўся да Віленскага біскупства. У 1563 годзе Волма знаходзілася ва ўладанні Альберта Гаштольда. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

Thumb
Касцёл Спачыну Найсв. Дзевы Марыі

У 1581 годзе Волма атрымала статус мястэчка. Станам на 1620 год тут было 55 двароў. Цягам XVIIXIX стагоддзяў Волма знаходзілася ва ўладанні Валадковічаў, Філіповічаў, Ваньковічаў. У 1751 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касцёл.

У складзе Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Волма апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У пачатку XIX стагоддзя на паўночнай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Валмянка сфарміравалася сядзіба з паркам, што належала Ваньковічам. У 1864 годзе адкрылася прыходская школа (13 вучняў — 10 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі). Станам на 18611866 гады — 14 двароў, на 1886 год — 4 двары. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Волма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Волма апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Волма ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета ў Івянецкім, з 25 снежня 1962 года — у Стаўбцоўскім, з 6 студзеня 1965 года — у Валожынскім, з 12 жніўня 1970 года — у Дзяржынскім раёнах. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год тут было 102 двары, на 1992 год — 113 двароў, на 1 студзеня 2004 года — 76 двароў.

23 сакавіка 2010 года вёска атрымала статус аграгарадка. 18 сакавіка 2011 года ў межы аграгарадка ўключана вёска Зуёўка[2]. Да 28 мая 2013 года аграгарадок уваходзіў у склад і з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Волменскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

Інфраструктура

У Волме працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Апроч таго, тут размяшчаецца філіял Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Дз. Сахарава.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1751; захаваліся падмуркі)

Вядомыя асобы

Галерэя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  3. Марат Батвіннік, Валерый Шаблюк. Волма // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-074-2. — С. 352.
  4. Волма // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. Мн.: БелТА, 2004.  704 c.: іл. ISBN 985-6302-64-1. — С. 674.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads